ЛЕВ №51 1879 год ЛЕВ 1909 г. Архіепіскап Нікандр ў Цвеціна
ЛЕВ №51 1879 год ЛЕВ 1909 г. Архіепіскап Нікандр ў Цвеціна
1868 г. Асвячэнне прыпісной царквы
1868 г. Асвячэнне прыпісной царквы
  Дакладны час пабудовы царквы ў Цвеціна невядомы. У 1776 годзе ўжо была ўніяцкая царква, на месцы
якой у 1820 годзе пабудавана новая. Службы ў ёй праходзілі да 1877 года і ў ёй было абвешчана аб 
ўз’яднаньні  ўніятаў з праваслаўнымі ў 1839 годзе. Новы каменны будынак царквы быў пабудаваны ў 1877
годзе на сродкі казны і ахвяраваньні вернікаў. Урачыста асьвяцілі  храм 29 чэрвеня1878 года ў сьвята
Святых апосталаў Пятра і Паўла Дзісненскі благачынны,   настаяцель царквы в.Чарневічы Веніямін
Сокалаў і сьвятары благачыньня. У некаторых крыніцах  датай пабудовы царквы пазначаны 1864 год, але ў
асноўных выданьнях таго часу - Літоўскіх епархіяльных ведамасьцях  і Памятных кніжках Віленскай
губерні -  зьвестак пра гэта няма.
  Царква Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна ніколі не зачынялася.
Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч
Асвячэнне царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна. ЛЕВ №28 1878
Асвячэнне царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна. ЛЕВ №28 1878
Фотаздымак  Radzima.net
Список населенных пунктов прихода Цветинской Крестовоздвиженской церкви в 1958 году:

Галенчино, Гусаки, Заболотье, Заборье, Исаченки, Ковзаны, Конарщина, Коптево, Копоровичи, Кухтинцы, Лазовка, Лычаково, Малиновка, Ольховка, Парадни, Сачивки, Слабки, Стрелица, Субочево, Тимановщина, Франполье, Цветино, Шиманщино, Шимки, Шпаки, Черкасово.

ГАВО - Ф. 1439 - Оп. 3 - Д. 14.